Апоўначы на сіялімскім мосьце

У электронным фармаце раман пабачыў сьвет улетку 2016 на мультылэйбле Пяршак, на восень 2016 заплянаванае выданьне папяровай вресіі ў выдавецкім доме Логвінаў. Кніга працягвае рамантычную тэму пабегу ад праблемаў неаліберальнага грамадства, але надае больш увагі магчымасьцям іх рашэньня, прынамсі ўвасобленым на персанальным узроўні герояў. У цэнтры наратыву туріндустрыя, як шлях да рынкавай самаэкзатызацыі, які супастаўляецца з гісторыяй каланіальных стасункаў Індыі і, ў прыватнасьці, штату Гоа. Важнай ёсьць постаць сучаснага турыста, які на кароткі час здольны прымерыць на сябе пазіцыю гаспадара, значнага чалавека, нават не займаючы яе ў паўсядзённым жыцьці.

 

 

Apounachy_cover