Валацугі

Раман расказвае гісторыі падарожных, даўншыфтэраў, сучасных качэўнікаў, якія адмаўляючы этыку грамадства спажываньня і пабудову кар’еры, знайшлі свой шлях у сваеасаблівым перасоўным кам’юніці даўгатэрміновых турыстаў у Індыі і Непале. Сьледуючы лініі эскапістаў 60-80-хх, хіпі і ньюэйдж культуры, героі кнігі знаходзяць сябе ў новым сьвеце, поўным старых дэкарацый, аднак ужо прасякнутым мабільнасьцю і сучаснымі хуткасьцямі інфармацыйных плыняў. У кнізе згадваюцца ключавыя падзеі пачатку 10-х і падаецца карціна ўзаемадзеяньня паміж носьбітамі розных культурных
традыцый у месцах з разьвітай турыстычнай індустрыяй, якая паўстала на месцы экспартаванай культуры сацыяльнага пратэсту другой паловы ХХ ст, у мясцовым культурным кантэксьце Паўднёвай Азіі. Кніга выдадзена мультылэйблам Пяршак і выдавецтвам Логвінаў.

 

1_valacuhi_cover_400