Гэта так прыгожа!

Інсталяцыя была прэзентаваная 1 траўня ў галерэі Ў у Мінску, Беларусь. Яе тэма – апазіцыя паміж вобразам палітычнага жыцьцьця, тым якім ён звычайна паўстае, асабліва ў беларускім кантэксьце, і вельмі асабістым чалавечым існаваньнем зь ягонай біялагічнай перадвызначанасьцю. Інсталяцыя ў нечым паэтычная, працуе з сымбалямі і мемам крышталю (які ёсьць асновай для гэтай серыі). Адзін з
найбольш важных чыньнікаў гэтай працы – выкарыстаньне лёгкаразбуральных арганічных матэрыялаў. Таксама інсталяцыя ўтрымлівае гукавую частку, першы акорд дзяржаўнага гімну, які паўтараецца нерэгулярна. Гукавы кампанент створаны сумесна з Антонам Сарокіным.