Ласунак

Пэрформанс Ласунак адбыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў падчас адкрыцьця выставы намесьніка дырэктара інстытуцыі. Мерапрыемства сабрала багата кіраўнікоў і экспертаў ад афіцыйнай мастацкай сцэны. У якасьці падарунку і свайго роду падзякі аўтар высыпаў кучу бульбы перад выступоўцамі. Бульба – гэта архетып у беларускай традыцыі, аснова сялянскай эканомікі і галоўны прадукт мясцовай кухні. Такі вобраз стварае кантраст з патасам афіцыйнай культурнай сцэны, якая прэтэндуе на сучаснасьць, але застаецца некрытычнай і грунтуецца на традыцыі мастацтва савецкай эпохі спалучанай з рамантычным нацыяналізмам пачатку 90-х. Ласунак – сорт бульбы шырока распаўсюджаны ў беларускім земляробстве.