Максім Сарычаў. Сляпая Зона

У сваім праекце Сляпая Зона Максім Сарычаў паказваае экстрэмальныя праявы ўлады, якія даволі часта застаюцца схаванымі ад шырокай публікі за механікай працы дзяржавы. Мастак зьбірае выявы гвалту, катаваньняў, псыхалагічнага ціску і іншых тактык, праз якія некатраляваная ўлада ўплывае на грамадзянаў, якія выступаюць супраць яе. Таксама ўлада паказаная тут, як сіла, якая існуе ў нявызначаных зонах паміж леітымнасьцю і злачынствам супраць чалавечай годнасьці.

 

Праект заснаваны на мастацкім дасьледаваньні і папярэдняй працы з архівамі. Ён складаецц з фатаграфіі, графікі і аб’ектаў.