На шчасьце!

Пэрформанс адбыўся 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, на плошчы Незалежнасьці ў Мінску. Разьбіцьцё аўтрам крышталёвых вазаў можа ўказваць на калапс беларускай дзяржаўнасьці, але таксама трактавацца як рытуал, у якім дэкляруецца імкненьня да яе разбурэньня. Праца заснаваная на меме крышталёвага сасуду, саркастычнай алегорыі да сучаснай мадэлі дзяржаўнасьці, створанай аўтарытарным рэжымам.