Самакантроль

У праект увайшлі дзесяць палотнаў алейнага жывапісу, відэа і інсталяцыя. Ён быў прадстаўлены ў галерэі Ў у Мінску у кастрычніку-лістападзе 2013-га. Асноўнай тэмай ёсьць самарэгуляцыя палітычнай сьферы ў сучасных грамадствах, пададзеная ў сувязі з тымі працэсамі якія можна назіраць у беларускім кантэксьце. Выявы рэфлексуюць над медыйнымі падзеямі, а таксама нараратывамі з
гісторыі і культуры, закранаюцца пытаньні біапалітыкі, самаэкзатызацыі і неакаланіалізму. Пазіцыя ўспрыманьня была зададзеная праз відэа і інсталяцыі. Адно з найбольш важных пытаньняў, якое паўстала падчас панэльнай дыскусіі, якая суправаджала выставу: Ці ёсьць месца беларускай ідэнтычнасьці у сучасным глабалізаваным сьвеце?