Ушанаваньне

Работа была прэзэнтаваная на выставе Канкрэтна-эмацыйнае: паміж помнікам і рытуалам куратара Аляксея Барысёнка, якая прайшла ў прасторы КХ, Брэст, Беларусь. Асноўная тэма Ўшанаваньня – сувязь паміж савецкімі рытуаламі, сямейнай ці персанальнай памяцьцю і сучаснай беларускай міфалогіяй. Адна частка працы была створаная для экспазіцыі, іншая, перфарматыўная, адбылася ў мемарыяле Брэсцкай крэпасьці. Аўтар паўстае супраць культу Другой сусьветнай, як асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, праз сымбаічнае ўшанаваньне памяці свайго дзеда з выкарыстаньнем аскепкаў крышталёвай вазы, часткі сямейнай спадчыны. Крышталёвы сасуд – гэта мем, алегорыя для моцнай дзяржавы, якая заснаваная на цытаце прэзідэнта Лукашэнкі, які параўнаў краіну з прыгожым крышталёвым сасудам, што ён нясе і баіцца разьбіць. Аўтар дадае ў працу наступныя словы: «Мінулае разьбілася. Мы маем толькі сучаснасьць.»