Чыжоўскі краязнаўчы крос

Чыжоўскі крос быў партысыпаьорнай працай, якая была праведзеная ў пятніцу 22ліпеня 2016 у менскім мікрараёне Чыжоўка, вядомым праз сваю мінулую крымінальную гісторыю. Падчас кросу удзельнікам было прапанавана спалучыць актыўны адпачынак зь нефармальным краязнаўчым дасьледаSваньнем. Мэта – вопытная праверка раёну на прадмет прыкметаў крымінальнасьці і адпаведнасьці гарадскому міфу. Таксама цікавым апынулася перанясеньне фізічнага практыкаваньня са спартовай пляцоўкі непасрэдна ў двары і рэфлексіі на гэты конт.

 

Чыжоўскі крос прайшоў у пятніцу ўвечары і пачаўся прыкладна а 21 30. Удзельнікам было прапанавана тры варыянты трасы – 9, 7 і 3.5 км, але яны маглі быць адкарэктаваныя сумесна ці індывідуальна. Увесь забег заняў каля 60 хвілін, аднак некаторыя скончылі раней, выбраўшы сабе нагрузкі ў залежнасьці ад уласнай фізпадрыхтоўкі. Асобна сфармавалася пешая група. Галоўны маршрут прайшоў праз усе ключавыя месцы раёну, і адпачатку быў складзны такім чынам, каб даць удзельнікам найбольшае ўяўленьне пра жыцьцё і побыт гэтага маляўчнічага кутку сталіцы. Асаблівая ўвага была нададзеная галоўным аб’ектам інфраструктуры, прыпынкам грамадскага транспарту, знакавым крамам, а таксама зацішным бульварам, што хаваюцца ў сярэдзіне жылых кварталаў.