Што нас аб’ядноўвае?

На выставе “Што нас аб’ядноўвае?” былі прадстаўленыя фатаграфіі Сяргея Лескеця і Аксаны Юшко. Сяргей – беларускі фатограф, вядомы сваімі фотаздымкамі рэгіянальнай Беларусі, мястэчак і вёсак. Аўтар стварае партрэт найбольш традыцыйнай і аўтэнтычнай часткі нашай культуры, далёкай ад сучаснага рытму вялікіх гарадоў. Разам з тым на гэтых фотаздымках мы таксама можам назіраць праявы часу, заўважаць тыя перамены, якія прыходзяць у правінцыю. На выставе дэманстраваліся працы з сэрыі “AGRO”, а таксама выбраныя здымкі, зробленыя для медыя.

 

Фатаграфіі з Чачні Аксаны Юшко зьяўляюцца часткай калектыўнага праекта “Грозны: Дзевяць гарадоў”, які налічвае мноства матэрыялаў, зробленых падчас розных паездак у Чачню цягам нулявых і дзесятых. Працы расказваюць пра жыцьцё, культуру і побыт чачэнскага народу, паказваюць той бок, які не заўжды добра асьветлены ў медыя. У сваіх фота Аксана падкрэсьлівае ня толькі характэрныя для мясцовай традыцыі асаблівасьці, аднак і ўдала перадае тое наднацыянальнае вымярэньне, уласьцівае ўсім людзям без выключэньня.

 

Выстава была створаная ў межах супрацы з праваабарончай установай Human Constanta.

 

Куратар: Аляксей Талстоў.