Як бы чаго не здарылася

Выстава “Як бы чаго не здарылася” была пакліканая даследаваць феномен цэнзуры і самацэнзуры ў сучаснай мастацкай сітуацыі. Экспазіцыя складалася з твораў, якія ўтрымлівалі мастацкую рэфлексію на тэму цэнзуры, а таксама творы, якія падпалі пад цэнзуру ці самацэнзуру, выстаўленыя разам з апісаннямі ці іншаю дакументацыяй актаў іх цэнзуравання.

 

“Як бы чаго не здарылася” – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, які даследаваў праявы цэнзуры і самацэнзуры ў тым ліку і ў лакальным кантэксце. Першая выстава гэтай серыі адкрылася ў Брайтане (Вялікая Брытанія) на пачатку чэрвеня 2017, другую можна было пабачыць у галерэі ЦЭХу ў кастрычніку 2017.

 

Куратары выставы – група {родина} (RU), Аня ПШ (UK), Радзі Калашнікоўскі (CZ), Аляксей Талстоў (BY).